З 2013 года абавязковым экзаменам для 11-х класаў стане замежная мова
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі, якая набывае моц 1 верасня сёлета.
У ім адзначаецца, што замежная мова, у адрозненне ад матэматыкі, беларускай і рускай мовы, будзе здавацца ў вуснай форме.
Акрамя таго, дакумент вызначае пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, і формы правядзення выпускных экзаменаў для 9-х класаў: абавязковымі будуць беларуская і руская мовы, матэматыка — у пісьмовай форме, гісторыя Беларусі — у вуснай, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net