З кім не згуляе футбольная зборная Беларусі ў адборы чэмпіянату свету-2014

Зборная Беларусі па футболе паводле рэйтынга патрапіла ў трэці кошык адбору на чэмпіянат свету 2014 года. Само лёсаванне адбудзецца 30 ліпеня ў Рыё-дэ-Жанэйра ў Бразіліі. Еўрапейскія краіны разыграюць 13 пуцёвак на гэты чэмпіянат. Каманды з 53 краін будуць падзеленыя на дзевяць групаў, інфармуе УНІАН.

Такім чынам, ужо вядома, што ў адборы нашыя футбалісты не згуляюць з Украінай, Венгрыяй, Швейцарыяй, Ізраілем, Ірландыяй, Бельгіяй, Чэхіяй, Босніяй і Герцагавінай. Усе гэтыя зборныя разам з беларусамі патрапілі ў трэці кошык.

Расклад па астатніх кошыках наступны:

Першы: Іспанія, Нідэрланды, Нямеччына, Англія, Італія, Партугалія, Харватыя, Нарвегія і Грэцыя.

Другі: Францыя, Чарнагорыя, Расія, Швецыя, Данія, Славенія, Турцыя, Сербія, Славакія.

Чацвёрты: Балгарыя, Румынія, Грузія, Літва, Албанія, Шатландыя, Паўночная Ірландыя, Аўстрыя, Польшча.

Пяты: Арменія, Фінляндыя, Эстонія, Кіпр, Латвія, Малдова, Македонія, Азербайджан, Фарэры.

Шосты: Уэльс, Ліхтэнштэйн, Ісландыя, Казахстан, Люксембург, Мальта, Андора, Сан-Марына.

Агулам будзе створана дзевяць груп адбору. У кожную з іх патрапіць па адной камандзе з кожнага кошыка.