З магілёўскай аўтамыйкі ў 5 гадзін раніцы скралі аўтамабіль

"Аўдзі" знікла з дапамогай 18-гадовай магіляўчанкі. Дзяўчыну затрымалі, а скрадзеную машыну вярнулі ўладальніку — 39-гадоваму мужчыне. На зламысніцу распачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да пяці гадоў турмы.

Дарэчы, дзяўчыну ўжо раней судзілі за хуліганства, паведамляе магілёўская міліцыя.