З міліцыі Гомельшчыны за год звольнілі больш за 340 чалавек

Як інфармуе БелаПАН, адзначаецца і станоўчая тэндэнцыя: крымінальных справаў у адносінах міліцыянтаў летась было распачата ў тры разы менш, чым у 2010 годзе.

Дарэчы, у бліжэйшы час чакаецца звальненне адразу 27 гомельскіх праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў незаконнай схеме інфармавання пахавальных бюро пра новыя выпадкі смерці ў вобласці.