З мінскага "Дынама" сыйшоў Маўрыньё, за якога маглі заплаціць $500 тысяч
Бразільскі гулец быў набыты беларускім клубам напярэдадні чэмпіянату.
На радзіме ён гуляў за клуб "Метрапалітана", які выступае ў першынстве штата Санта-Катарына ў чацвёртай лізе (па іншых звестках — у вышэйшай лізе).
Аднак, як паведамляе "Прессбол", 22-гадовы бразілец Маўрыньё (Маўра Жоб Понтэс Жуніёр) аказаўся зусім не таго ўзроўня, на які разлічвалі трэнеры. Таму кантракт, разлічаны на 4 гады, з ім быў разарваны.
Здзіўляе той факт, што за гэтага гульца мінскае "Дынама" магло заплаціць 500 тысяч долараў.