З Мінску да Кіева і Клайпеды можна будзе даехаць электрычкамі
Такія планы па электрыфікацыі мае Беларуская чыгунка.
Пра гэта паведаміў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Яўген Карабкоў.
Карабкоў: "Далей дарогі пойдуць да Гомеля і з Жлобіна адгалінаванне на Калінкавічы. Там ёсць дамоўленасць з украінскімі дарогамі. Невялікі ўчастак стыкуюць з паўднёва-заходняй дарогай Украіны ад Кіева. Другі наш напрамак — на Клайпеду, гэта значыць, на Літву".