З Музея палескай гісторыі і культуры скралі рарытэтны верставы слуп

Таксама Анатоль Жалудко звярнуўся ў міліцыю.

Жалудко: "Напісаў аб’явы. Надзея яшчэ гарыць… Тэкст такі: “Землякі, хто выпадкова забраў верставы слуп ХІХ–ХХ стагоддзя ў вёсцы Сабалі, просьба вярнуць яго на тое самае месца. Гэта гістарычная рэліквія, якая належыць нам усім. З павагай, краязнаўца, мастак Жалудко”.

Слуп зроблены з бетону. Мабыць, паквапіліся на камень, якога тут няшмат, і забралі на падмурак, мяркуе Анатоль Жалудко.

Слуп ён знайшоў у кустах каля старога тракту і доўга шукаў магчымасці перавезці яго ў свой музей у роднай вёсцы, дзе бывае наездамі. Такіх слупоў у бліжэйшай ваколіцы не засталося.

Фота — museum.ru