З пінскімі бізнэсоўцамі сёння сустрэнецца суддзя абласнога суда

Прыём правядзе суддзя гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці Аляксандр Гарбацкі. На сустрэчу, якая працягнецца з 10 да 11 гадзін, запрошаныя прыватныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі юрыдычных асобаў. Суддзя адкажа на пытанні, якія тычацца прававога рэгулявання эканамічнай дзейнасці.