З Расіі ў Беларусь на самалёце прывезлі "крымінальнага аўтарытэта"

Вядомы пад мянушкамі "Саша Беларус" і "Саша Кушнер", крымінальнік у снежні 2011-га адбыў пакаранне за захоўванне наркатычных сродкаў. Пасля вызвалення ён жыў у Маскве і, па некаторых звестках, кантраляваў дзейнасць арганізаваных злачынных групаў. Таксама Кушнераў, знаходзячыся ў Расіі, "працягваў аказваць негатыўны ўплыў і на аператыўную сітуацыю ў Беларусі". МУС Беларусі мае інфармацыю, што ён праз сваіх людзей збіраў грошы ў прадпрымальнікаў, арганізоўваў злачынствы, каардынаваў дзейнасць арганізаваных груповак. З 2011 года "Саша Беларус" быў аб'яўлены ў міжнародны вышук.

Як паведамляе БелаПАН, расійскія праваахоўнікі прапанавалі беларускаму "злодзею ў законе" выехаць з іх краіны, але ён не паслухаўся, пачаў хавацца. У выніку, яго затрымалі і дэпартавалі на радзіму.