З сённяшняга дня падаражэў не толькі бензін, але і цукар

З 14 сакавіка ўстаноўленыя максімальныя рознічныя цэны на белы цукар-пясок без дабавак у памеры 7 тысяч рублёў за 1 кілаграм і на белы цукар-пясок без дабавак, расфасаваны ў спажывецкую ўпакоўку звыш 500 грамаў, — 7,5 тысячы рублёў за кілаграм.

Як інфармуе БЕЛТА, Мінэканомікі ўлічыла прапановы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у "мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўваючых арганізацый, скарачэння дыспарытэту коштаў з сумежнымі дзяржавамі".

Фота — bymedia.net