З сённяшняга дня валюту прадаюць па пашпарце
Адпаведную пастанову выдаў Нацыянальны банк.
Згодна з пастановай, пры продажы наяўнай і безнаяўнай валюты ад фізічных асоб будуць патрабаваць пашпарт. Гэта неабходна для рэгістрацыі асабістых дадзеных. Сярод іх імя, прозвішча, асабісты нумар, дата нараджэння і нумар пашпарта. Неграмадзяне Беларусі змогуць набываць валюту па віду на жыхарства, пашпарце бежанца, альбо пашпарце грамадзяніна іншай краіны.