З сённяшняга дня даражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў
Кошту на іх павялічваюцца ў сярэднім на ад 2% да 13%, ці на 100-500 рублёў.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.
Даражэюць некаторыя цыгарэты першай і другой коштавай груп, якія прадаюць "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" і "Тытунь-інвест". У прыватнасці, "Мінск" цяпер будзе даражэйшы на 250-400 рублёў, "Прэм'ер" — на 400, "ФЭСТ" — на 100, NZ — на 250, Queen — на 350, VIP — на 100, Velvet — на 500, Magna — на 90 рублёў.
Фота — tlt.ru