З-за артылерыйскага снараду эвакуявалі 45 дзяцей з ясляў-сада ў Баранавічах
Небяспечную знаходку часоў Вялікай Айчыннай вайны заўважылі... у скрыні для захоўвання пяску пад супрацьпажарным шчытом.
Як паведамляе сайт tomin.by, месца знаходкі ачапілі міліцыянты. Неўзабаве з'явіліся сапёры, якія вывезлі 50-міліметровы боепрыпас з горада для знішчэння яго ў кар'еры.

Фота — tomin.by