З-за арышту Калякіна "Справядлівы свет" не пойдзе на выбары?
Пра такую верагоднасць паведаміў намеснік старшыні партыі "Справядлівы свет" Валерый Ухналёў.
Ён і намеснік кіраўніка АГП Леў Марголін правялі прэс-канфэрэнцыю з нагоды затрымання лідараў партыяў Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі. Па словах палітыкаў, якія перадае Радыё "Свабода", затрыманні сведчаць пра грубае парушэнне канстытуцыйных нормаў і свабодаў. У сувязі з арыштам Калякіна "Справядлівы свет" можа перагледзець сваю пазіцыю наконт будучых парламенцкіх выбараў. Нагадаем, што раней партыя заяўляла пра свой абавязковы ўдзел ва ўсіх стадыях выбараў.
Дарэчы, у гэтую суботу павінен адбыцца справаздачна-выбарны з'езд АГП. На ім павінны пераабраць кіраўніцтва партыі. Па словах Марголіна, з'езд пройдзе незалежна ад таго, чым скончыцца судовы працэс.