З-за аварыі Ганцавіцкі раён некалькі гадзінаў быў без святла
Здарэнне адбылося ў сераду каля 15-й гадзіны. Моцныя парывы ветру пашкодзілі высокавольтныя лініі.
У выніку, святло знікла ў Ганцавічах і амаль ва ўсім раёне. Вось што распавёў Еўрарадыё рэдактар газеты "Ганцавіцкі час" Пятро Гузаеўскі:
120613 GuzajeuskiGancaviczy.mp3
"Падчас буры, якая была, былі пашкоджаныя асноўныя высокавольтныя лініі... Недзе каля 15-й гадзіны быў цалкам абясточаны ўвесь горад і амаль увесь раён акрамя адной вёскі... Раённыя электрасеткі падключаюць аварыйныя лініі, каб даць электрычнасць на асноўныя прадпрыемствы, такія, як хлебазавод... Частку горада ўжо падключылі... Во! У нас з'явілася электрычнасць!".
Рамонтныя працы ў Ганцавіцкім раёне працягваюцца.