З-за непатушанай цыгарэты эвакуявалі насельнікаў інтэрната ў Касцюковічах
Браты, якія сталі віноўнікамі пажару, мірна спалі ў сваім пакоі.
25 чалавек былі эвакуяваныя ўчора з Касцюковіцкага інтэрната, які належыць мясцоваму “Жылкамунгасу”. Прычынай з’явілася спрацоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі на чацвёртым паверсе будынка.
Выратавальнікі, якія прыехалі на месца ўжо праз дзве хвіліны, у задымленым пакоі знайшлі братоў, 43-х і 45-ці гадоў. якія знаходзіліся ў нецвярозым стане і ад пажару не пацярпелі.
Як паведамілі супрацоўнікі МНС, прычынай пажару стала непатушаная цыгарэта.