З-за праколу кола затрыманы рэйс "Белавіі" з Масквы ў Мінск
Здарэнне адбылося ў аэрапорце Дамадзедава ў расійскай сталіцы.
Як паведамляе БЕЛТА, кола было праколатае падчас перасоўвання самалёта з узлётна-пасадачнай паласы ў бок стаянкі. У выніку, кола давялося мяняць.
Адпраўка беларускага самалёта была перанесеная на некалькі гадзінаў.
Фота — bymedia.net