З-за запазычанасці на мінскім заводзе Кірава адключылі электрычнасць

У “Журнале экспедитора и перевозчика”, што месціцца ў адным будынку з заводам, кажуць, што электрычнасць з’явілася бліжэй да абеду.


Па словах супрацоўніцы часопіса, напярэдадні іх папярэджвалі, што на заводзе могуць адключыць электрычнасць з прычыны запазычанасці. 


Адключэнне электрычнасці пацвердзілі і ў адным з аддзелаў заводаў.


Супрацоўніца адміністрацыі: “У кабінетах святло ёсць, на вытворчасці няма. Сёння зранку не было святла на працягу гадзіны. Пасля ўключылі. Сёння кіраўніцтва вырашыла пытанне. У цэхах станкі, можа, яшчэ не ўключылі”.