За 400 тысяч рублёў хабару быхаўскі лекар атрымаў тры гады турмы

Працуючы ў прыёмным аддзяленні лякарні, мужчына ўзяў хабар — 400 тысяч рублёў. Гэтыя грошы яму перадала адна з жанчын, каб лекар паўторнае агледзеў яе мужа наконт ужывання алкаголю. 

Перад гэтым мужчыну затрымалі даішнікі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе. Каб сфальшаваць вынікі тэстаў, лекар узяў кроў у сястры п’янага кіроўцы. Аднак міліцыянты заўважылі махлярства. 

У судзе лекар раскаяўся і сказаў, што на хабар яго спакусіў цяжкі матэрыяльны стан сям’і.