За адмову ад дактыласкапіі прысудзіліі штраф 875 тысяч
Закон пра дактыляскапічную рэгістрацыю не прадугледжвае адказнасці за адмову здаць адбіткі пальцаў.
Суддзя Савецкага раёна Гомеля Галіна Сыцько аштрафавала старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова на 875 тысяч рублёў. Актывіст адмовіўся здаць адбіткі пальцаў, і ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы.
Суддзя адхіліла хадайніцтва Палякова, каб ягоныя інтарэсы падчас судовага паседжання прадстаўляў сябра АГП, юрыст Леанід Судаленка.
Штраф Васіль Палякоў збіраецца аспрэчыць у абласным судзе, а калі спатрэбіцца, то і ў Вярхоўным судзе, і ў Камітэце ААН па правах чалавека, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, заўтра павінен адбыцца суд над рабочым чыгункі Рыгорам Лук’янчуком з горада Маларыта Брэсцкай вобласці, які таксама адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў.