За бізнэс з Пефціевым на Мальце будуць саджаць у турму

У прыватнасці, гэта датычыць гандлёвых адносін з беларускім алігархам Уладзімірам Пефціевым. Як адзначае "Тэлеграф", гэты прадпрымальнік з'яўляецца гандлёвым дырэктарам зарэгістраванай на Мальце ў лютым 2010 года кампаніі Samuel International.

Парушальнікам санкцый ЕС пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры больш за 116 тысяч еўра ці турэмнае зняволенне да пяці гадоў.

Нагадаем, што фірмы Пефціева летась трапілі ў "чорны спіс" Еўрасаюза. У ЕС яго лічаць галоўным эканамічным дарадцам беларускага кіраўніка і "фінансавым спонсарам рэжыму Лукашэнка".

У сваю чаргу 12 жніўня Пефціеў падаў чатыры пазовы супраць Савета ЕС: адзін ад яго як ад фізічнай асобы, тры — ад кампаній, уладальнікам ці саўладальнікам якіх ён з'яўляецца.