За бойку на Дзень дэсантніка ў Гродне пачалі крымінальную справу
Вядзе яе Следчы камітэт.
Як піша "Гродзенская праўда", падзеі адбываліся ў парку імя Жылібера. Два экс-дэсантнікі паспрачаліся з нагоды форменнага берэта. Каб даказаць сваю слушнасць, адзін з іх паклікаў сяброў, якія пачалі "наязджаць" на апанента. За таго заступіўся родны бацька, які і трапіў пад гарачую руку самага заўзятага з нецвярозых "байцоў". Магутным ударам той адправіў мужчыну ў накаўт. Пазней медыкі выявілі ў пацярпелага пералом сківіцы ў некалькіх месцах.
Фота — zyalt.livejournal.com