За два дні ў Віцебску скралі 13 школьных заплечнікаў
Супрацоўнікі віцебскага універмагу, адкуль іх вынеслі, у шоку.
На заплечнікі спакусіліся пакупнікі гарадскога універмага. Міліцыя зафіксавала два эпізоды. Першы раз раніцай 17 жніўня 27-гадовыя мужчына і жанчына вынеслі шэсць заплечнікаў на суму каля 480 тысяч рублёў. А на наступны дзень на крадзяжы з гандлёвай палаткі універмага трапіліся дзве жанчыны. Яны схапілі сем заплечнікаў і паспрабавалі вывезці іх на дзіцячай калясцы. Агулам скрадзеныя імі заплечнікі пацягнулі на 670 тысяч. Па абодвух эпізодах распачатыя крымінальныя справы. Супрацоўнікі універмага адзначаюць, што такога ажыятажнага “попыту” на заплечнікі яны не памятаюць, паведамляе БелТА.