За гол Дзмітрыя Багі 50 мільёнаў атрымае мінская спартыўная школа (фота)
Перамога алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі над Новай Зеландыяй (1:0) прынесла дывідэнды юным беларускім спартсменам.
Адразу дзве сталічныя дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы атрымаюць па 50 мільёнаў рублёў. Аўтар пераможнага гола Дзмітрый Бага назваў у якасці адрасата фінансавай падтрымкі ДЮСШ футбольнага клуба "Мінск".
Яшчэ 50 мільёнаў рублёў атрымае сталічная ДЮСШ таварыства "Дынама". Яе выбраў галкіпер зборнай Аляксандр Гутар, які правёў "сухі" матч.
"Прессбол" нагадвае, што праект "Алімпійскі выбар" рэалізуецца прэзідэнцкім спартыўным клубам пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Мінспорту.
Фота — daylife.com