За гвалт над міліцыянтамі будуць судзіць жанчыну, якой яны ж зламалі руку
24 лютага Светлагорскі раённы суд можа вынесці прысуд прадпрымальніцы Лілі Лагуцінай.
Лагуціну, якой супрацоўнікі МУС зламалі руку, вінавацяць у супраціве міліцыянтам і гвалце над імі. Пацярпелымі праходзяць чацвёра міліцыянтаў.
Справу супраць прадпрымальніцы Лілі Лагуцінай завялі пасля таго, як яна паскардзілася ў пракуратуру, што міліцыянты пакалечылі ёй руку і не выклікалі "хуткую дапамогу", а павезлі ў міліцыю.
"Такі цяжкі пералом быў са змяшчэннем, што прыйшлося рабіць складаную аперацыю. Цяпер замялі ўсю гэтую справу – быццам бы і не ламалі, і на мяне перакінулі віну. Цяпер мяне хочуць засудзіць за супраціў", - распавяла Лагуціна, паведамляе Радыё Свабода.