За "лішнюю" электрычнасць давядзецца плаціць на 30% больш

Пра гэта распавёў прадстаўнік "Белэнэрга" Віктар Жыткевіч, паведамляе БЕЛТА. Па яго словах, сёння насельніцтва краіны пакрывае толькі 27% выдаткаў, неабходных на выпрацоўку 1 кілават-гадзіны. Урад паставіў задачу выйсці на стоадсоткавую аплату паслугі да 2015 года.

Па словах Жыткевіча, пры ўсталяванні лімітаў не будзе прымацца да ўвагі, дзе знаходзіцца дом — у горадзе, у вёсцы або ў катэджным масіве. Для ўсіх падыход аднолькавы, заявіў прадстаўнік "Белэнэрга".