За ліст у Адміністрацыю прэзідэнта аспіранта выжываюць з Акадэміі навук?

Хлопец кажа, што такія захады з боку адміністрацыі Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук пачаліся пасля таго, як ён з яшчэ чатырма аспіранатамі накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта і Мінадукацыі. Яны прасілі выдаць аспірантам месцы ў інтэрнаце, бо пражыванне на арандаваных кватэрах у Мінску каштуе вельмі дорага.

Пася гэтага ўсіх аспірантаў выклікалі ў адміністрацыю інстытута. Па словах Паўлоўскага, усім пагражалі, што перашкодзяць абараніць кандыдацкую дысертацыю працы. Усе аспіранты, за выключэннем Паўлоўскага, адклікалі свае подпісы. Аспірант кажа, што ў адміністрацыі інстытута яго пачалі называць БНФаўцам і ў сувязі са зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта выдачу месцаў у інтэрнаце спынілі да снежня месяца, хаця вольныя месцы яшчэ ёсць.

Дарэчы, па словах Паўлоўскага, цяпер у інтэрнаце Акадэміі навук каля 40% жыхароў не з’яўляюцца аспірантамі. праз гэта і ўзнікаюць праблемы з месцамі для маладых навукоўцаў.