За панажоўшчыну ў Касцюковічах кітайца пакаралі толькі штрафам

Першапачаткова паводле Крымінальнага кодэксу яму пагражала да васьмі гадоў зняволення.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года 23-гадовы кітаец у побытавым канфлікце са сваімі суайчыннікамі парэзаў двух чалавек. Параненыя 33-гадовы і 41-гадовы кітайцы трапілі ў клініку. Усе ўдзельнікі канфлікту былі нападпітку.

Дарэчы, працавалі кітайцы будаўнікамі на новай лініі Беларускага цэментнага заводу.