За скрадзеныя жуйкі брэстаўчанін можа сесці ў турму на 4 гады

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай міліцыі, 34-гадовы беспрацоўны абвінавачваецца ў крадзяжы 30 гумавых жуек. Іх ён адкрыта выкраў з харчовай крамы яшчэ 11 лютага, аднак праваахоўнікі затрымалі злодзея толькі праз 5 дзён.

Сума скрадзенага, з-за якога мужчына можа атрымаць рэальны тэрмін, усяго толькі 135 тысяч беларускіх рублёў.