За вулічныя графіці міліцыянты схапілі восем падлеткаў
Дзве групы хлопцаў наносілі надпісы на сцены ў Мінску.
Як паведамляе БелаПАН шасцёра 15-16 гадовых падлеткаў размалёўвалі сцяну гаражоў у двары дома па праспекце Незалежнасці, калі іх заўважылі міліцыянты. Іх прывезлі ў пастарунак, старэйшым з хлопцаў пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Яшчэ дваіх падлеткаў затрымалі падчас нанясення графіці ў падземным пераходзе станцыі метро "Парк Чалюскінцаў". Іх пасля перадалі бацькам, а на наступны дзень бацькі і дзеці надпісы пасціралі.
Фота — bymedia.net