За выходныя ДАІ злавіла 666 п’яных кіроўцаў
Гэта на 70 больш, чым тыдзень таму.
Прычына такога насамрэч д’ябальскага павелічэння колькасці п’яных кіроўцаў простая. З 12 жніўня ў Беларусі зменшылі максімальна дапушчальную норму алкаголя ў крыві кіроўцаў. Калі раней дапускалася 0,5 праміле, то зараз толькі 0,3. Новыя правілы пачалі дзейнічаць менавіта напрыканцы мінулага тыдня.