За "Залаты мяч" пазмагаюцца Месі, Раналду і Ін'еста

Нагадаем, летась на "Залаты мяч" прэтэндавалі тыя ж Ліянэль Месі і партугалец Крышціяну Раналду. Іспанца Хаві сёлета замяніў Ін'еста (гэтым летам ён стаў лепшым гульцом чэмпіянату Еўропы), аднак яго шанцы на перамогу ацэньваюцца як невялікія. Цікава, што ў 2010 годзе за "Залаты мяч" змагаліся Месі, Ін'еста і Хаві.