Загінуў Аляксандр Бяляўскі, "Фокс" з фільма "Месца сустрэчы змяніць нельга"
Народнага артыста Расіі знайшлі на ходніках каля дома ў Маскве.
Паводле папярэдняй версіі, 80-гадовы Бяляўскі падняўся на пяты паверх, яму стала кепска і ён выпадкова выпаў з акна. Аднак найхутчэй гэта было самагубства. Абставіны трагічнага здарэння высвятляюцца, справай займаецца Следчы камітэт. Некалькі гадоў таму Бяляўскі перанёс цяжкі інсульт, пасля чаго не мог гаварыць, паведамляе РІА "Новости".
Спачуванні родным і блізкім загінулага выказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Бяляўскі зняўся ў 100 мастацкіх фільмах. Адным з самых вядомых яго персанажаў быў "Фокс" з фільма Станіслава Гаварухіна "Месца сустрэчы змяніць нельга".
Фота — russianewsreport.ru