Загінуўшыя ў ДТЗ на праспекце Незалежнасці аказаліся расійскімі афіцэрамі

Абодва загінуўшых хлопца 1988 года нараджэння, лейтэнанты, інжынеры ваеннага прадстаўніцтва Міністэрства абароны РФ, паведамляе БелаПАН. У ДАІ і амбасадзе Расіі ў Мінску гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.


Нагадаем, што аварыя адбылася 7 студзеня ў 4.00 у раёне парку Чалюскінцаў. “БМВ" рухаўся з боку вуліцы Калініна. Кіроўца машыны не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, а пасля ўрэзаўся ў агароджу ля ўваходу на станцыю метро. Два чалавекі загінулі на месцы. Яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў бальніцу.