Закладнікі ў Астрахані вызвалены, зламыснік-аматар піцы затрыманы
Спецаперацыю правяла паліцыя, закладнікі не пацярпелі.
Нагадаем, сёння ўдзень узброены мужчына захапіў у рыбапрамысловым каледжы ў расійскім горадзе Астрахань чатырох закладнікаў: выкладчыка, вахцёра і дваіх 17-гадовых навучэнак. Яшчэ адзін закладнік быў неўзабаве вызвалены. Ніякіх умоваў вызвалення астатніх мужчына не аб'явіў, запатрабаваў... піцу і "Спрайт".
Як паведамляе РІА "Новости", падчас правядзення спецаперацыі зламыснік быў затрыманы. Разам з ім затрымалі яго сяброўку-навучэнку каледжа.

Фота — ria.ru