"Залатая калекцыя беларускай песні" выйдзе на СD і DVD

Прафесійнае журы ўжо абрала больш за сто шлягераў на беларускай мове, перадае СТВ. Вызначыць 30 найлепшых песень дапамогуць гледачы сваім галасаваннем. Выканаюць хіты маладыя беларускія артысты, а пачуць іх можна будзе 13 снежня ў Мінску.

Першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі кажа, што ў 2012 годзе гэтую праграму плануюць паказаць не толькі жыхарам сталіцы, але і праехаць па рэгіёнах. Мяркуецца таксама выпусціць канцэрт на CD і DVD.