Замест помніка Леніну ў Горках усталююць шматузроўневы кветнік (фота)

Такія пераўтварэнні ў горадзе адбудуцца да фестываля “Дажынкі-2012”.

Таксама на плошчы плануецца размясціць фантаны, пакласці новую брукаванку і размясціць два павільёны для арганізацыі выставаў карцін, вырабаў народных майстроў і скульптурных кампазіцый.

На будынку гарвыканкаму размесціцца экран для прагляду і трансляцыі ўрачыстасцяў, паведамляе газета “Горацкі веснік”.

Фота — gazetaby.com, gorkiv.by