Заробкі бабруйскіх швачак з пачатку года знізіліся ўдвая
Калі лічыць іх у адносінах да долара.
Сярэдні заробак ў цэхах фабрыкі "Славянка" зараз складае крыху больш за 1 млн рублёў, ці 200 долараў ЗША паводле цяперашняга афіцыйнага курсу. Яшчэ на пачатку года гэты паказнік складаў 402 долара (1 долар тады каштаваў каля 3000 рублёў).
І гэта пры тым, што прадпрыемства ў мінулым месяцы павышала заробак на 10% і выдавала працаўнікам матэрыяльную дапамогу 150 тысяч рублёў.
Прадстаўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйску Юры Хілінскі паведаміў, што зараз рэзка павышаць заробак не плануецца.