Затрымалі 25-гадовага мужчыну, які расстраляў з пісталета "Форд"

Малады чалавек з Гродзенскай вобласці прыехаў да свайго знаёмага, які дамовіўся з калегам па працы пра продаж пнеўматычнага пісталета.

Здзелка прайшла на стаянцы аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Пасля яе пакупнік з калегамі проста на вуліцы вырашыў праверыць пісталет. У якасці мішэні быў выбраны прыпаркаваны аўтамабіль "Форд". Стралок выпусціў па ім некалькі куляў, было разбітае задняе шкло. Яго амаль адразу затрымалі, у гэтым паўдзельнічаў і папярэдні ўладальнік пнеўматычнага пісталета.

Як інфармуе БЕЛТА, малады чалавек патлумачыў свае дзеянні тым, што кіроўца "Форда" з'яўляецца "кепскім чалавекам і мусіць быць пакараны". Праўда, прызнаўся, што да гэтага яго ніколі не сустракаў. Цяпер за "гульні са зброяй" яму пагражае да 10 гадоў зняволення.