Затрыманнямі людзей ля Чырвонага касцёла кіраваў Аляксандр Барсукоў

Паводле дадзеных праваабаронцаў, вечарам 19 снежня ў Мінску было затрымана каля пяцідзесяці чалавек. Яны выйшлі ў цэнтр горада, каб запаліць свечкі ў знак салідарнасці з палітвязнямі, арыштаванымі пасля леташніх выбараў прэзыдэнта.


Затрыманні адбыліся на плошчы Незалежнасці, Кастрычніцкай плошчы і плошчы Якуба Коласа. На плошчы Незалежнасці людзей затрымлівалі каля Чырвонага касцёла, дзе ў гэты час ішла служба. Каардынаваў працу падначаленых асабіста кіраўнік сталічнай міліцыі Аляксандр Барсукоў, паведамляе БелаПАН.