Затрыманы беларускі кілер, які забіў вядомага расійскага спартсмена

Затрыманы — 33-гадовы жыхар Беларусі. Дзякуючы яго паказаннямі ўдалося вызначыць асобу заказчыка. Прычынай забойства стала нежаданне аддаваць спартсмену буйную пазыку. Каб пазбавіцца ад крэдытора, заказчык наняў кілера за 100 тысяч расійскіх рублёў, інфармуе baltinfo.ru.

Юрый Шышлоў, трэнер футбольнага клуба “Прамень-Энергія” быў паранены ў двары свайго дома ў Маскве ўвечары 4 жніўня 2010 года. Ён быў дастаўлены ў рэанімацыю, дзе праз некалькі гадзінаў памёр. Шышлоў шмат гадоў быў гендырэктарам яраслаўскага ФК “Шыннік”. Яго смерць выклікала вялікі розгалас.