Затрыманым у Магілёве замежнікам скарацілі тэрмін знаходжання ў Беларусі

Магілёўскі аддзел па грамадзянстве і міграцыі скараціў тэрміны знаходжання грамадзян ЗША, Нямеччыны, Галандыі і Аўстрыі ад 1-га да 5-ці дзён. Адміністрацыйная справа, заведзеная на іх учора, спынена.

Нагадаем, што ўчора, 18 верасня, шэсць прадстаўнікоў Міжнароднай ліберальнай маладзёжнай арганізацыі былі затрыманыя ў Магілёве, падчас сустрэчы, якое ладзіў “Грамадзянскі форум”.

У арандаваную канферэнц-залу прадпрыемства “Тэхнапарк” раптоўна ўварвалася пяцёра чалавек з міграцыйнай службы. Яны праверылі ў прысутных дакументы. Беларусаў адпусцілі, аднак замежнікам прапанавалі праехаць у офіс аддзела па міграцыі. У затрыманых забралі пашпарты і выдалі даведкі з’явіцца для далейшага разбіральніцтва ў 11.00 19 верасня.

Фота — spring96.org

Праваахоўнікі ўварваліся на мерапрыемства, у замежнікаў не было дакументаў