Заўтра Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю расійскім журналістам
З кіраўніком Беларусі сустрэнуцца ўдзельнікі прэс-тура, зладжанага для прадстаўнікоў расійскіх СМІ.
Як паведамляе БелаПАН, у 10.45 Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачне прамую трансляцыю з залы Нацыянальнай бібліятэкі, дзе будзе праходзіць сустрэча Лукашэнкі з журналістамі. Тэлеверсію прэс-канферэнцыі пакажуць у вечаровым тэлеэфіры Першага канала, а таксама каналаў АНТ і СТВ.
Дарэчы, гэта ўжо дзявяты па ліку прэс-тур для расійскіх журналістаў. У ім удзельнічаюць 86 супрацоўнікаў СМІ з чатырох дзясяткаў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Да сустрэчы з кіраўніком Беларусі, журналістаў вазілі па розных аб'ектах Міншчыны і Гомельшчыны.
Фота: proza.ru