Заўзятары БАТЭ, хутчэй за ўсё, не пабачаць гасцявы матч з “Экранасам”

26 ліпеня ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў у Каўнасе БАТЭ сустракаецца з “Экранасам” (Панявежыс). Але, як распавяла Еўрарадыё дырэктар дырэкцыі спартовага вяшчання Зінаіда Рунц,  гэтую гульню беларускія заўзятары, хутчэй за ўсё, не пабачаць.

“Гэта яшчэ не тая стадыя. Калі выйдуць у плэй-оф, дык дакладна будуць паказвацца матчы па кантракце. Я не ведаю, ці будуць сваю гульню паказваць літоўцы. Напрыклад, “Лінфілд” не паказваў сваю гульню нават у сябе дома. Не магу сказаць дакладна, учора толькі была гульня. Але думаю, што трансляцыі не будзе”.