Заўзятары ФК “Партызан” не вераць у дапамогу Мінгарвыканкама
Такія вынікі апытанкі на афіцыйным сайце клуба.
Футбольны клуб “Партызан” прапанаваў сваім заўзятарам выказаць меркаванне наконт таго, ці дапаможа Мінгарвыканкам камандзе. Нагадаем, нядаўна з’явілася інфармацыя, што сталічныя ўлады падтрымаюць клуб, які застаўся без інвестара і можа спыніць сваё існаванне. Мяркуецца, што дапамога будзе працягвацца да часу, пакуль “Партызан” не знойдзе новага інвестара.
На пытанне “Ці верыце Вы, што Мінгарвыканкам працягне руку дапамогі “Партызану”, толькі 12% прагаласавалі за адказ “Ніколькі ў гэтым не сумняюся”. Каля 27% выказаюць сумнеў наконт супрацоўніцтва клуба з гарадскімі ўладамі і выбіраюць варыянт “50 на 50”. 35% заўзятараў задаюцца пытаннем “А навошта гэта трэба гарадскім уладам?”. А яшчэ 26% лічаць, што “выратаваць клуб можа толькі цуд”.