Заўзятары мінскага "Дынама" лічаць найлепшым футбалістам Станіслава Драгуна
Такія вынікі галасавання на афіцыйным сайце сталічнага клуба.
Капітан і безумоўны лідар "бела-блакітных" у гэтай намінацыі нашмат апярэдзіў сваіх пераследнікаў. Свае галасы паўабаронцу аддалі 21% удзельнікаў апытання.
Другая пазіцыя дасталася бразільскаму хаўбеку Рафаэлу Ледэсме. За яго выказаліся 10% рэспандэнтаў.
Трэцяе месца заняў абаронца мінчукоў Арельен Мантаруп. Ён крыху апярэдзіў на фінішы форварда Леаніда Ковеля. На рахунку француза 9% галасоў.
Прэс-служба клуба паведамляе, што агулам у апытанні прынялі ўдзел больш за 10,5 тысяч чалавек.