Заўзятары “Партызана” сёння падаюць дакументы для рэгістрацыі аб'яднання
Яны спрабуюць выратаваць футбольны клуб, які праз адсутнасць фінансавання апынуўся пад пагрозай ліквідацыі.
Вось што распавёў Еўрарадыё кіраўнік клуба заўзятараў “Партызана” Леанід Пяткевіч:
“Недзе ў пачатку сакавіка будзе ўсё гатова. Нас зарэгіструюць. Тады ўсё пачнецца: будзе ўступны ўзнос і сяброўскія ўнёскі прыкладна па 50 тысяч рублёў”.
Па яго словах, зараз ідзе актыўны збор сродкаў для падачы заяўкі новага футбольнага клуба ў другую лігу чэмпіянату Беларусі. Таксама чакаецца фінансавая падтрымка з боку еўрапейскіх прыхільнікаў “Партызана”. Фанаты шатландскага “Селтыка”, шведскага “Хамарбю”, нямецкіх “Бабельсберг” і “Санкт-Паўлі”, пражскага “Багеміанс-1905” таксама хочуць дапамагчы выратаваць мінскі клуб.