Зборная Беларусі па футболе апусцілася на 15 пазіцый у рэйтынгу ФІФА
Зараз яна займае 56-е месца. У рэйтынгу за жнівень Беларусь значылася на 41-й пазіцыі.
Нагадаем, нашы спартоўцы за месяц правялі два спарынгі. Абодва разы наша зборная саступіла зборнай Босніі і Герцагавіны — 2 верасня ў Мінску і 6 верасня ў гасцях.
У першай тройцы рэйтынгу ФІФА адбылася адна змена. Зборная Іспаніі вярнула сабе першы радок. На другім месца апынулася каманда Нідэрландаў. На трэцім засталася нямецкая зборная.
Наступнае абнаўленне рэйтынгу ФІФА чакаецца 19 кастрычніка, адзначае goals.by.