Зборная Беларусі па футболе апусцілася на 42-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Раней нашая каманда была на 40-й пазіцыі.
У актыве беларускай каманды 636 балаў, паведамляе "Спорт Беларусь". Нагадаем, што за апошні месяц зборная не правяла ніводнага матчу.
Нашыя найбліжэйшыя суседзі займаюць наступныя пазіцыі: Расія — 18 месца (раней была на 17-й пазіцыі), Украіна — 45-е месца (42), Літва — 58 (58), Польшча — 69 (67), Латвія — 83 (82).
Першую дзясятку рэйтынгу складаюць Іспанія, Галандыя, Нямеччына, Бразілія, Уругвай, Англія, Партугалія, Італія, Харватыя, Аргенціна.