Зборная Беларусі прайграла ў таварыскай гульні з палякамі

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела паражэнне ад каманды Польшчы ў таварыскім матчы з лікам 0:2. Гэта быў апошні матч зборнай пад кіраўніцтвам нямецкага спецыяліста Бернда Штанге. Імя новага трэнера пакуль невядомае.

Сустрэча не транслявалася ні адным каналам беларускага тэлебачання.

Нагадаем, што ўчора ў нашай адборачнай групе чэмпіянату Еўропы 2012 года прайшлі апошнія матчы. Францыя і Боснія і Герцагавіна, Албанія і Румынія згулялі з аднолькавым лікам 1:1. Такім чынам, першае месца ў групе ў Францыі, другое — у Босніі і Герцагавіны, якую чакаюць стыкавыя матчы, трэцяя — Румынія, чацвёртая — Беларусь.